Гимназия №1 им. Академика Е. Ф. Карского ГУО

image_pdfimage_print

Музей Яўхіма Фёдаравіча Карскага

Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г.Гродна з пачатку сваёй дзейнасці звязала адукацыйны працэс з імем і спадчынай беларускага і расійскага навукоўцы, заснавальніка беларускага мовазнаўства, ураджэнца Гарадзеншчыны – Яўхіма Фёдаравіча Карскага.

Інтарэс да асобы гэтага слыннага лінгвіста і этнографа быў выкліканы агульнай накіраванасцю вучэбнай і выхаваўчай працы профільных філалагічных класаў. Створаны ў 1992 г. на базе восьмага класа з профілем беларускай філалогіі (настаўнік беларускай славеснасці Т.І. Еўтух, выхавацель класнага калектыву В.С. Шарова) клуб “Спадчына” арганізаваў сустрэчы і экскурсіі з мэтаю пашэрэння ведаў аб роднай беларускай культуры і гісторыі. Сустрэча з педагогам, паэтам і краязнаўцам А.П. Цыхуном, стваральнікам музея Я.Ф. Карскага ў в. Лаша Гродзенскага раёна, нарадзіла цікавасць да асобы выдатнага навукоўцы.

У 1995 г. настаўнікамі і вучнямі гімназіі пры падтрымцы дырэктара гімназіі Р.І. Можджэр і А.П. Цыхуна, экспанаты лашанскага музея былі перанесены ў гімназію №1. Так яны былі выратаваны ад страты для наступных пакаленняў. На іх падставе быў адноўлены ў сценах гімназіі №1 музей Я.Ф. Карскага.

Стварэнне музея стала пачаткам цэлага шэрагу традыцыйных творчых спраў у гімназіі. На базе музея арганізавана дзейнасць юных экскурсаводаў. Гэтую творчую працу вялі Т.І. Еўтух, І.Ф. Прытульчык, А.М. Зянько, В.Р. Карнялюк. Падрыхтоўка да экскурсій патрабуе ад вучняў грунтоўнага і ўдумлівага ведання і асэнсавання жыцця і навуковай спадчыны знакамітага даследчыка.

Асобным накірункам працы музея сталі творчыя “Дэкады Я.Ф. Карскага” у гімназіі, якія штогод у студзені ладзяцца ў гімназіі. Кожная дэкада напоўнена літаратурна-музычнымі вечарынамі, экскурсіямі, інтэлектуальнымі віктарынамі “Горад св. Губерта”. Яскравай і ўрачыстай падзеяй заўсёды становіцца ўзнагароджанне лепшых адзінаццацікласнікаў стыпендыяй імя Я.Ф. Карскага. За больш чым дзесяць год ужо сотні вучняў – лаўрэаты ступендыі – гонар нашай гімназіі.

Музей Я.Ф. Карскага – гэта цэнтр сустрэч з цікавымі людзьмі, якія лёсам і справаю звязаны з аховаю і даследваннем нашай духоўнай спадчыны. Сярод бліжняга кола сябрамі музея з’яўляюцца – прафесары ГрДУ, філолагі М.І. Канюшкевіч і П.У. Сцяцко, біёлаг і краязнаўца, членкор НАН Беларусі А.Г. Майсяёнак, краязнаўца А.П. Госцеў. Сустрэчы з такімі асобамі фарміруюць духоўны свет нашых гімназістаў.

У ходзе дзейнасці музея Я.Ф. Карскага працягваецца ліставанне са сваякамі вялікага навукоўцы – Т.С. Карскай – унучкаю акадэміка і праўнукам А.А. Карскім (сустрэча ў маі 2016 года).

Асноўная экспазіцыя

Яго галоўнымі раздзеламі з’яўляюцца — “Кабінет вучонага”, “ Гісторыя музея”, “Апанас Цыхун – педагог, паэт, грамадзянін”, “Этнаграфічны куток”. Новым накірункам дзейнасці музея сталі калекцыя рукапісаў дзеячаў беларускай культуры. Новым крокам ў жыцці музейнай экспазіцыі стала творчыя пастаноўкі ў сценах музея гімназічнага тэатра “Антэй” пад кіраўніцтвам Л.І. Забоевай.

» Этнаграфічны куток» уключае прадметы інтэр’ера сялянскай хаты (калаўродак (в.Муравана, Бераставіцкага раена ), шрубцынга, драўляныя Шруб І калаўроцік (ст. Грынкі , Свіслацкі район , п.п. ХХ ст.) , збан ( чорна — задымленне поразаўская кераміка) майстар П. Шупік ст. Грынкі Свіслацкага раена, др.п. ХХ ст.); начынне, прылады для земляробства, інструменты і вырабы хатніх промыслаў (шархубель — від гэбля , майстар Л.Л. Карнялюк ( ст. Дзмітравічы , Камянецкі район , інш . упаў . ХХ ст.) , дрэль ( ст. Грынкі , Свіслацкі район , п .п . ХХ ст.) , санкі для грузаў ( г. Скідзель Гродзенскі раен пачатак ХХ ст.) , калаўроцік для вырабы драўляных шрубаў ( ст. Грынкі , Свіслацкі район , п.п. ХХ ст.) , рэйсмус — выкарыстоўваўся для сталярскіх работ) , а таксама ўзоры традыцыйнай народнай мужчынскай і жаночай адзення і г.д. Пры стварэнні экспазіцыі выкарыстаны метад стылізацыі , які дае ўяўленне пра культуру , побыт , традыцыях , абрадах і рамёствах беларусаў.

Месца музея Я.Ф. Карскага ў гімназіі №1 складана пераацаніць. Патэнцыял музея значны і з’яўляецца добрай магчымасцю для арганізацыі і падтрымкі выхаваўчага асяроддзя гімназіі як сапраўднай кавальні грамадзян сваёй краіны. Музей паступова выходзіць за межы школьнай структуры. Ён становіцца прывабным, адкрытым турыстычным аб’ектам.